Дзикае паляванне караля Стаха   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 49 из 253

А ён між тым узняўся з крэсла і чакальна глядзеў на мяне, трохі нахіліўшы галаву. На вуснах ягоных была прыемная ўсмешка, вялікія вочы ласкава ўсміхаліся. Адной рукою ён сарамліва прытрымліваў на жываце халат. Мы адрэкамендаваліся.

— Андрэй Беларэцкі.

— Ігнась Берман-Гацэвіч, упраўляючы, — сказаў ён ціхім ветлівым голасам.

Мы селі. Я глядзеў на гэтага чалавека, зацікаўлены. Што магло трымаць яго ў жахлівых Балотных Ялінах? Грошы? Іх не было. А ён, як быццам імкнучыся адказаць на мае думкі, сказаў:

— Бачыце, якія кнігі. Дзеля іх і трымаюся тут. Кнігалюб.

Кнігалюб быў невысокі, дрэнна збіты чалавек. Твар яго, мяккі і пяшчотны, занадта мяккі для мужчыны трыццаці пяці год, быў румяны нежывым румянцам, як на фарфоравай ляльцы. І наогул ён быў занадта «лялечны». Вялікія шэрыя вочы, доўгія вейкі, роўны прамы носік, тонкія, прыемна складзеныя вусны. Пастушок з табакеркі. І барада ў яго расла слабая, як у многіх беларусаў з нездаровых балотных мясцін.

— Вы, напэўна, з паўночнай Меншчыны? — спытаў я.

— О, пан не памыляецца, не, — сказаў ён. — Да гэтага жыў у губернскім горадзе. А зараз тут.

Калі б у мяне спыталі, якая рыса гэтага чалавека перш за ўсё кідаецца ў вочы, я б сказаў: «Старамодная галантнасць». Ён быў цудоўна выхаваны, гэты лялёныш, выхаваны ў духу правінцыяльнай шляхецкай гжэчнасці, якая смяшыць нас.

|< Пред. 47 48 49 50 51 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]