Дзикае паляванне караля Стаха   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 94 из 253

Нашто я з ёю цэлы вечар? Што я раблю? Я ж зусім, зусім не кахаю яе і ніколі не буду кахаць, бо ведаю сваё сэрца. І я цвёрда вырашыў не танцаваць больш з ёю і не сядзець поруч за сталом. І наогул, трэба ехаць. Хопіць гэтай панска-шляхецкай ідыліі, хутчэй да простых людзей, да працы. Я пасадзіў яе і стаў поруч, цвёрда намерваючыся спаймаць Свеціловіча і пасадзіць з ёю. Але ўсе мае намеры расплыліся дымам. Свеціловіч як увайшоў, так і сеў у канцы стала. А Дубатоўк шчыльна сеў справа ад гаспадыні і буркнуў:

— Што стаіш? Сядай, браце.

І калі я сеў, дадаў:

— Добры з цябе шляхціц бы атрымаўся год сто таму. Рукі моцныя, вочы сталёвыя. І сабою гожы. Толькі цікава мне ведаць, ці сур'ёзны ты чалавек? Ці не шалыган ты часам?

І я быў вымушаны сядзець поруч з гаспадыняй: служыць ёй, дакранацца рукою да яе рукі, часам датыкацца каленам да яе калена. І добра мне было, і ў той жа час злосць разбірала на Дубатоўка. Сядзіць хмуры, як цмок, глядзіць на мяне дапытліва. На мужа сваёй падапечнай прымервае, ці што?

Хутка ўсе развесяліліся. Было шмат з'едзена і яшчэ больш выпіта. Твары пачырванелі, досціпы сыпаліся градам. А Дубатоўк піў і еў больш за ўсіх, адпускаючы жарты, ад якіх усе за жываты браліся.

І злосць мая паступова прайшла. Я нават быў удзячны Дубатоўку, што ён затрымаў мяне тут.

А пасля зноў былі танцы, і толькі гадзін у пяць ночы госці пачалі раз'язджацца. Дубатоўк ад'язджаў адным з апошніх. Праходзячы міма нас,ён падышоў бліжэй і хрыпата сказаў:

— Вось што, хлопча.

|< Пред. 92 93 94 95 96 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]