Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке) :: Бах Ричард
Страница:
2 из 35
У большасцi чаек палёт служыць толькi для сама элементарнага: дабрацца ад зямлi да харчу i вярнуцца назад. Для большасцi чаек значэнне мае не палёт, а харч, ежа. А для гэтай чайкi менавiта палёт, а не ежа было сама важнае. Больш за ўсё на свеце Джонатан Лiвiнгстан любiў лятаць.
Ён зразумеў, што з такiм складам думак яму не заваяваць павагi i любовi астатнiх птушак. Нават яго бацькi непакоiлiся, што ён цэлымi днямi ставiць на сабе доследы, планiруючы на малой вышынi.
Ён, напрыклад, не ведаў, чаму так бывае, але калi ён ляцеў над вадою на вышынi меншай за палову размаху яго крылаў, дык мог з меншымi намаганнямi даўжэй лунаць у паветры. I такi палёт канчаўся ў яго не звычайным усплёскам ад удару лап аб ваду: яго моцна прыцiснутыя да цела лапы пасля дотыку да паверхнi мора яшчэ доўга пакiдалi роўны след на вадзе. Калi ж ён пачаў з падкурчанымi лапамi планiраваць на бераг, а пасля вымяраць крокамi даўжыню следу па пяску, бацькоў проста жах ахапiў.
- Чаму, Джон, чаму? - дапытвалася мацi. - Чаму ты не можаш быць такi, як усе, Джон? Чаму ты не пакiнеш гэтыя палёты над самай вадой пелiканам i альбатросам? I чаму ты нiчога не ясi? Сынок, ад цябе засталiся пер'е ды косцi!
- Ну i хай сабе пер'е ды косцi, мама. Проста я хачу ведаць, што я магу рабiць у паветры, а чаго - не, от i ўсё. Проста хачу ведаць.
- Паслухай, Джон, - спагадлiва вучыў бацька. - Хутка зiма. Караблёў будзе мала, а верхаводная рыба сыдзе на глыбiню. Калi табе так трэба вучыцца, вучыся здабываць ежу, вывучай яе.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|