Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке) :: Бах Ричард
Страница:
3 из 35
Палёты - гэта добра, але ты ж разумееш, што сыты iмi не будзеш. Не забывай: ты лятаеш, каб есцi.
Джонатан паслухмяна кiўнуў. Некалькi дзён потым ён стараўся рабiць тое, што ўсе чайкi, шчыра стараўся: разам з усёй чарадой крычаў i бiўся каля пiрсаў i рыбацкiх суднаў, нырцаваў па кавалкi рыбы i хлеба. Але прымусiць сябе цалкам аддацца гэтаму не мог.
"Якая дурнота, - падумаў ён i знарок адкiнуў з цяжкасцю здабыты анчоўс галоднай старой чайцы, што гналася за iм. - Увесь гэты час я мог бы вучыцца лятаць. Мне гэтак шмат чаму яшчэ трэба навучыцца".
I неўзабаве Джонатан быў зноў адзiн далёка ў бязмежным моры, галодны, шчаслiвы, поўны прагi да ведаў.
Тэмай яго заняткаў была хуткасць, i неўзабаве ён ведаў пра яе куды больш, чым сама быстралётная чайка на свеце.
З вышынi тысячы футаў, шалёна махаючы крыламi, ён рынуўся ў пiке i сцямiў, чаму чайкi не пiкiруюць гэтак крута. Ужо праз шэсць секунд ён ляцеў з хуткасцю семдзесят мiляў у гадзiну, а пры такой хуткасцi крылы трацiлi ўстойлiвасць на ўзмаху.
Так было раз за разам. Як нi стараўся ён, як нi напружваўся i як нi захоўваў асцярожнасць, але, дасягнуўшы вялiкай хуткасцi, ён трацiў кiраванне.
Набор вышынi тысяча футаў. Спачатку на поўнай хуткасцi ўперад, потым, не перастаючы працаваць крыламi, пераварот i крутое пiкiраванне.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|