Выродливы хлапчук (на белорусском языке) :: Азимов Айзек
Страница:
4 из 64
- Значыць, вы сапраўды любiце дзяцей? - спытаўся Хоскiнс.
- Iнакш я не стала б прытварацца.
- А можа быць, вы любiце толькi харошанькiх дзяцей? Гэтакiх прывабных херувiмчыкаў з малюсенькiмi носiкамi?
- Дзецi заўсёды застаюцца дзецьмi, доктар Хоскiнс, - адказала мiс Фэлоўз, - i здараецца, што менавiта непрыгожыя дзецi больш за iншых маюць патрэбу ў падтрымцы.
- Дапусцiм, што мы возьмем вас...
- Вы хочаце сказаць, што згодны наняць мяне?
На яго шырокiм твары мiльганула ўсмешка, надаўшы яму на нейкае iмгненне дзiўную прывабнасць.
- Я хутка прымаю рашэннi, - сказаў ён. - Пакуль што я нiчога не прапаноўваю вам, i можа стацца, што адпушчу вас нi з чым. А самi вы гатовы прыняць маю прапанову?
Сцiснуўшы рукамi сумачку, мiс Фэлоўз з усёй хуткасцю, на якую яна была здольная, стала падлiчваць моўчкi тыя выгоды, якiя абяцала ёй новая работа, але, падпарадкоўваючыся раптоўнаму iмпульсу, адкiнула раптам усе разлiкi.
- Так.
- Цудоўна. Сёння вечарам мы збiраемся пусцiць Стасiс у ход, i я думаю, што вам неабходна прысутнiчаць пры гэтым, каб адразу ж прыступiць да сваiх абавязкаў. Гэта адбудзецца ў восем гадзiн вечара, i я спадзяюся, што ўбачу вас тут у сем трыццаць.
- Але, што...
- Добра, добра. Пакуль усё...
Па сiгналу ўвайшла сакратарка i, усмiхаючыся, правяла яе з кабiнета.
Выйшаўшы, мiс Фэлоўз нейкi час моўчкi глядзела на зачыненыя дзверы, за якiмi застаўся мiстэр Хоскiнс.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|