Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
2 из 49
Як любiў паўтараць лекар Жан Маяр, праказа забiвае павольна, але памалу яна дала рады ўсiмманахам, апроч тых, хто памёр ад старасцi. Тыя, што прыйшлi сюды, калi заснавалася калонiя, за часамi караля Луi Святога*, паўмiралi, i даўно ўжо нiхто не прыходзiў iм на змену. Брат Роз быў адзiн з апошнiх прадстаўнiкоў той кагорты. Ён прыйшоў сюды зусiм малады, недзе на пачатку стагоддзя. Праказу ён падхапiў шмат гадоў пазней, i яго моцны сялянскi арганiзм упарта змагаўся з хваробай. У шэсцьдзесят гадоў праказа яшчэ не апанавала яго, хоць адзнакi яе выразна былi вiдаць на руках i твары. Усё яшчэ жвавы, брат Роз быў неабходны лепразорыю чалавек. Ён дапамагаў абату пад час службы, званiў да малiтвы, даглядаў ляжачых хворых, насiў лекi за доктарам, назiраў, як абраблялiся палi, а таксама хаваў нябожчыкаў, бо хоць праказа i сапраўды забiвала павольна, але рэгулярна.
* Луi Святы - кароль Францыi Луi IX (1226-1270), з дынастыi Капетынгаў, быў вядомы сваёй рэлiгiйнасцю.
Незнаёмец перасек пазначаную крыжам мяжу i хуткiмi крокамi наблiзiўся да брата Роза, якi здзiўлена назiраў за iм. Непадалёк ад манаха чалавек раптам спынiўся, i на яго твары з'явiўся дзiўны выраз незадаволенасцi, быццам ён, разгледзеўшы наплечнiк* i сутану, быў расчараваны нечаканай сустрэчай. Аднак уважлiва ўгледзеўшыся, ён убачыў на твары брата Роза знакi, якiя тым часам гаварылi самi за сябе: прыпухлыя павекi i надброўныя дугi, такiя ж губы, тоўсты расплылы нос, гладкi, быццам рагавы, лоб, пакрыты падобнай да мякiны луской чэрап.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|