Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
5 из 49
Каля крыжа ён спыняўся i пачынаў махаць сваёй яшчэ новай, блiскучай на сонцы ляскоткай, а iншыя,стоячы воддаль, пачыналi прарэзлiва крычаць. Абат месiр Тама д'Арфёй, пачуўшы гэты лямант, уздыхаў, выходзiў за агароджу i iшоў насустрач. Часам з iм быў брат Роз, бо сяляне не цярпелi, калi збiралася шмат пракажоных. Кюрэ здалёк выкрыкваў iмя новага прыбыльца i афiцыйна сведчыў, што гэты чалавек быў зажыва адпеты, потым коратка пераказваў навiны, i на гэтым усё канчалася, працэсiя хуценька паварочвала назад. Выгнаннiк разам з абатам павольна ўступалi ў каралеўства праказы.
Гэтае каралеўства было мiнiяцюрнай копiяй знешняга свету, са сваёй iерархiяй i сацыяльнай няроўнасцю. Абат напачатку спрабаваў быў паламаць бар'еры, якiя ўвесь час паўставалi мiж рознымi групамi пракажоных, але ўжо даўно зразумеў марнасць сваiх намаганняў. Мэтр Жан Маяр, фiлосаф i адмысловы лекар, штодня знаходзiў выдатныя довады, каб пераканаць яго, што такi парадак неабходны для iснавання любога грамадства, нават калi яно складаецца з адных пракажоных.
Касты выдзяляла сама праказа, бясконца разнастайная паводле сваёй прыроды i свайго разбуральнага ўздзеяння на чалавечы арганiзм. Тыя, каго яна толькi ледзь закранула, чый твар быў толькi дэфармаваны, але не раз'едзены, чыё цела не пакрылася агiднымi язвамi, утваралi арыстакратыю i жылi пры манастыры ў гэтак званым малым лепразорыi. Яны раўнiва аберагалi свае прывiлеi i глядзелi на iншых хворых як на нячыстых iстот. Астатнiя жылi ў халупах, за мурамi манастыра. Iхнiя паселiшчы ўсе разам утваралi вялiкi лепразорый.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|