Загадкавы святы   ::   Буль Пьер

Страница: 4 из 49

Гэтым разам манах не думаў ухiляцца, i незнаёмы моцна абняў яго i, прыцiснуўшыся сваiм тварам да ягонага, доўга цалаваў яго папсаваныя праказай шчокi.

Тады брат Роз, аслеплены i адурманены цудоўным водарам, якi iшоў ад дыхання незнаёмага, зразумеў, хто гэта такi. Гэтая здагадка раптоўна апякла яго наiўную душу. Як толькi незнаёмы адпусцiў яго, ён, нават не пакланiўшыся, павярнуўся i кiнуўся бегчы да лепразорыя, крычучы на ўсе грудзi:

- Святы, святы! Брат абат! Бог паслаў нам святога!

2

У той час, пры Фiлiпе Валуа*, лепразорый на Гары Хворых ужо даўно не меў нiякiх зносiн з астатнiм светам. Гэта было асобнае каралеўства са сваiм уласным манархам, немачнае каралеўства праказы, якое выклiкала ў людзей страх i нянавiсць. Нiводзiн жыхар далiны не рызыкнуў бы падняцца на тую гару, i калi б якi пракажоны надумаў спусцiцца ў якую-небудзь вёску, то дабром гэта не скончылася б. Крыж каля ўвахода ў лепразорый быў неадольнай перашкодай.

* Фiлiп Валуа - Фiлiп IV, кароль Францыi (1328-1350), пад час яго праўлення пачалася стогадовая вайна з Англiяй (1337-1453).

Толькi калi прыбываў новы хворы, пракажоныя маглi здалёк бачыць здаровых людзей. У такi дзень своеасаблiвая працэсiя на чале з кюрэ падымалася на гару. Наперадзе натоўпу, скарыўшыся лёсу i не спрабуючы ўцячы, слухмяна iшоў адрынуты, якога падганяла магутная сiла людской агiды i жаху. Вiлы, якiмi хто-нiхто размахваў у натоўпе, былi непатрэбныя.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]