Загадкавы святы   ::   Буль Пьер

Страница: 24 из 49

Тама д'Арфёй не адважваўся прызнацца нават сабе самому, што выбраў яго з эгаiстычных меркаванняў: праказа ледзь закранула яго твар, i ён быў амаль чалавечы.

Спачатку яны iшлi праз палеткi каля манастыра. Навокал было хораша, сцежка падымалася ўгору не настолькi крута, каб замiнаць размове. Сябры гутарылi. Жвавыя рухi i ранiшняе паветра ўзбадзёрылi абата. Праходзячы праз вiнаграднiк, вiно з якога абат пiў штодня, ён узнёс хвалу небу за багаты ўраджай i пахвалiў брата Роза за добры догляд. Дабрадзейны манах пачырванеў ад задавальнення.

- Зямля тут добрая, - сказаў ён, - пагана, што вышэй яна нiкуды не вартая. А нам трэба будзе ўзараць яшчэ. Што нi год ратоў усё прыбывае.

- Праказа забiвае павольна, - мудра заўважыў лекар.

I праўда, насельнiцтва лепразорыя ўсё расло, i гэта турбавала абата. Праказа не толькi павольна забiвае, але i зусiм не стрымлiвае iнстынкт размнажэння. Жан Маяр нават сцвярджаў, што яна распальвае сексуальныя апетыты. Сапраўды, нараджалася больш, чым памiрала. Дзецi, якiх немагчыма было iзаляваць, зараджалiся праказай, ледзь паспеўшы з'явiцца на свет, i былi асуджаныя на тое, каб не ведаць у сваiм жыццi нiчога, акрамя Гары Хворых.

Пры кожным такiм нараджэннi - у большасцi яны былi пазашлюбныя - абат уздыхаў, а лекару, якi прымаў роды ў пракажонай, рабiлася непамысна. Адзiн прапаведаваў цнатлiвасць, другi асцярожнасць, i абодва з аднолькавым поспехам.

|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]