Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
26 из 49
Можа, здарыўся нейкi цуд? На добрую навiну злятаецца процьма пiлiгрымаў i гандляроў, якiя прагнуць збыць свой няпотраб. Мы смяёмся з усяго гэтага. Хiба ад учора ў нас няма свайго святога?
- Урэшце, вы маеце рацыю, мэтр Жан, - сказаў абат. - Бог пасялiў нас на Гары Хворых i паслаў нам святога, каб нам стала сорамна за наш эгаiзм. Я ўпэўнены, што ў глыбiнi душы вы адчуваеце тое, што i я: нiхто не можа бясконца жыць без любовi i мiласэрнасцi.
- Так, - сказаў лекар, - аман, абат, але мне не церпiцца зноў убачыць гэтага Месiю пры дзённым святле... А вось, здаецца, i ён.
Яны падышлi да лясiстай зоны, дзе было шмат хацiн, якiя стаялi даволi далёка ад сцежкi. Чужынец быў тут. Ён стаяў нерухома, абапёршыся спiнай на дрэва, лiсце якога напалову хавала яго. Ён не заўважыў iх, увесь паглыблены ў назiранне за тузiнам малых, якiя, здавалася, былi цалкам захопленыя нейкай дзiўнай цырымонiяй. Большасць нерухома сядзела ў тры рады на кукiшках. Адзiн, у цёмных лахманах, стаяў перад гуртам на каленях. Крыху далей тварам да iх стаяў, як падалося, галоўны ў гэтай хеўры. Ён нешта казаў i махаў рукамi. Яны не заўважылi нi чужынца, нi тых, што прыйшлi пасля яго.
Абат хацеў выдаць сваю прысутнасць, калi Жан Маяр цiха сказаў:
- Стойце цiха, мне хочацца паглядзець на яго, калi ён думае, што яго нiхто не бачыць.
- Але што робяць дзецi?
- Гэта проста гульня.
- Гульня?
- Паназiраем за iмi. Хiба не яны заўтрашнi дзень лепразорыя? Улюбёная iхняя гульня. Пракажоныя дзецi гуляюць у пракажонага.
|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|