Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
27 из 49
На галавутаго, што стаяў на каленях, была накiнута чорная тканiна, а да грудзей быў прышпiлены шматок чырвонай, - неахайна выразанай у форме сэрца. Ён прадстаўляў пракажонага. Старэйшы хлопчык, якi стаяў перад iм, iмiтаваў абрад адпявання. Скончыўшы чытаць малiтвы, у якiя ён устаўляў словы, падобныя гучаннем да лацiнскiх, ад чаго прысутныя проста памiралi са смеху, хлопчык нахiлiўся i кiнуў некалькi жменяў зямлi на галаву таму, што стаяў на каленях, сказаўшы пры гэтым:
- Гэта значыць, што ты памёр для гэтага свету.
Хлопчыкi ў трох радах шапталiся i штурхалi адзiн аднаго локцямi. Пракажоны ўпаў нiцма. Завадатар казаў далей:
- Я забараняю табе калi-небудзь уваходзiць у царкву, наблiжацца да людзей.
- Я назаўсёды забараняю табе мыць рукi ў крынiцах, ручаях цi ў якой iншай вадзе, акрамя той, што ў тваёй мiсцы.
- Ты не надзенеш нiякай вопраткi, акрамя вопраткi пракажонага.
- Я забараняю табе, калi ты будзеш у дарозе, адказваць таму, хто звернецца да цябе з пытаннем, перш чым ты не станеш так, каб вецер дзьмуў у твой бок, каб не заразiць гэтага чалавека. Больш таго, з гэтага часу ты будзеш пазбягаць вялiкiх дарог, каб нiкога не сустрэць.
- А калi ты будзеш iсцi па палях, я забараняю табе дакранацца да агароджаў i кустоў каля сцежкi.
- Я забараняю табе дакранацца да каго б нi было, асаблiва да дзяцей i маладых людзей.
- Ад сёння я забараняю табе есцi цi пiць з кiм-небудзь, апрача пракажоных.
Скончыўшы сваё павучанне, ён махнуў рукой.
|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|