Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
7 из 49
Зрэшты, вельмi рэдка пракажоныя з любой зоны падымалiся ў вышэйшую, дзе лютавала праказа, мярзотнейшая за тую, ад якой пакутавалi яны самi. Яшчэ радзей бывала наадварот. Калi ж гэта выпадкова здаралася, то госць трымаўся з мясцовымi жыхарамi правiлаў, абавязковых для ўсiх пракажоных за межамi лепразорыя; гэта значыць, ён здалёк павiнен быў даваць аб сабе знаць i не наблiжацца да людзей. Тады мясцовыя жыхары паказвалi на яго пальцамi i адступалiся ўбок, затыкаючы насы, каб паказаць сваю агiду, такую самую, якую пры выпадку выказвалi да iх пракажоныя ў лепшым стане.
Аднак адрынутыя з верхняга лепразорыя былi пазбаўленыя мажлiвасцi выхваляцца перавагай сваёй формы хваробы, бо амаль нiколi не сустракалi больш знядоленага чалавека, чым самi, i таму ўвесь час пакутавалi маральна не менш жорстка, чым фiзiчна. Сваю пагарду i адносную перавагу яны маглi паказваць толькi да мурына, якi жыў на вяршынi конуса, калi той выбiраўся са свайго берлагу, што здаралася выключна рэдка. Але калi ён адважваўся на гэта, дык апранаў поўны ўбор пракажонага i без перапынку махаў ляскоткай. Тады ўся Гара Хворых трымцела ад жудасцi.
Гэтыя парадкi не былi замацаваныя нiякiм законам, але ўсе падданыя праказы iх прымалi. Абат асуджаў iх, але i яму было непамысна, калi ён выпраўляўся на гару, i хоць ён i дакараў сябе за грэблiвасць, але не мог наблiзiцца да мурына. Абiсiнца зрэдку наведваў толькi Жан Маяр, якi сам прыносiў яму лекi i прымушаў сябе пабыць некалькi хвiлiн побач з iм.
|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|