Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
6 из 49
Яны сялiлiся на схiлах гары тым вышэй, чым агiднейшыя былi ў iх праявы хваробы. Падобная да цукровай галавы ў выглядзе конуса гара была падзелена на зоны, што апярэзвалi яе. Зоны гэтыя звужалiся з наблiжэннем да вяршынi i давалi прытулак пракажоным з усё больш жахлiвым выглядам. Апошнюю зону часам называлi верхнiм лепразорыем, што было сiнонiмам праклятага месца. Урэшце, на самай вяршынi жыў мурын з Афрыкi, абiсiнец, якога прывезлi з апошняга крыжовага паходу рыцары i кiнулi, калi агледзелi ў яго праказу.
Мэтр Жан Маяр, якi ў свой час вучыўся ў Салерна i прачытаў там славуты твор Дантэ, часам параўноўваў Гару Хворых з Пеклам фларэнтыйскага паэта, якое дасцiпны дэман перавярнуў так, што заднiца апынулася вышэй за галаву i вастрыё конуса калола неба.
Жыхары малога лепразорыя - гэтая элiта - дзялiлiся на некалькi iзаляваных адзiн ад аднаго класаў: iльвападобныя, сабакападобныя, быкападобныя, свiнападобныя, пракажоныя з тварамi сатыраў i розныя iншыя. Яе вялiкасць Праказа забаўлялася, з незвычайнай шчодрасцю надаючы знешнасцi сваiх падданых самыя фантастычныя рысы. Уся гэтая арыстакратыя жыла ў манастырскiм пасёлку i пакiдала яго толькi, каб пайсцi здалёк паназiраць за работай на палетках, дзе працавалi пракажоныя з вялiкага лепразорыя, з нiжняй яго зоны, а гэта значыла, што iхняя знешнасць была ўжо занадта агiднай. Апрача лекара, брата Роза i часам абата, нiхто з тых, хто жыў у сценах манастыра, не разыкаваў падняцца ў верхнюю зону.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|