Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
14 из 40
Вiдаць, Пiркс, сам таго не ўсведамляючы, здорава ўздзейнiчаў на яго сваiм позiркам; проста ў падобныя хвiлiны ў iм прачыналася штосьцi такое, што на борце ракеты яго слухалiся i паважалi, нават крыхупабойвалiся.
Ён адклаў карту. Маршрут даходзiў толькi да вялiкай скалiстай сцяны з трыма нiбы падмытымi патокам уцёсамi i далей абмiнаў iх. Цi мог робат не выканаць задання? Гэта было немагчыма.
"Але можна звiхнуць нагу нават у малой шчылiне!" - падумаў Пiркс. Не, гэта нонсенс. Такi робат, як Анэль, можа вытрымаць падзенне нават з саракаметровай вышынi. I не з такога становiшча яны выходзiлi цэлыя, бо матэрыял, з якога яны зроблены, мацнейшы, чым крохкiя чалавечыя косцi. Дык што ж здарылася, лiха яго ведае?
Ён выпрастаўся i з вышынi свайго росту зiрнуў спачатку на Масену, якi дзьмухаў i крывiўся, п'ючы надта гарачую гарбату, пасля перавёў позiрк на Круля, нарэшце, дэманстратыўна адвярнуўшыся, выйшаў у маленькую спальню, дзе занадта рэзка рвануў са сцяны свой складны ложак, чатырма звыклымi рухамi сцягнуў з сябе адзенне i залез у спальны мяшок. Ён ведаў, што яму наўрад цi ўдасца заснуць, але сядзець з таварышамi ўжо не было сiлы. Зрэшты, хто ведае, цi не нагадаў бы ён iм што-кольвечы не надта прыемнае, калi б застаўся разам, бо ранiцай яны мелi ўжо расстацца на борце "Ампера"; з той хвiлiны, як яны ўвойдуць у карабель, аператыўная група Ёты Вадалея спынiць сваё iснаванне.
Яго пачалi адольваць розныя мроi; нейкiя срабрыстыя ручайкi сцякалi з-пад вейкаў, пушыстыя светлячкi хiлiлi на сон, ён перавярнуў падушку на другi, халаднейшы бок - i раптам нiбы на вочы ўбачыў перад сабой Анэля - такога, якiм бачыў яго апошнi раз таго дня, за колькi хвiлiн да васьмi.
|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|