Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
15 из 40
Масена прыладжваў яму звязку ракетных патронаў, дзякуючы якiм можна было нiбы насуперак гравiтацыi хоць некалькi хвiлiн планiраваць у паветры; мiж iншым, гэта прыстасаванне ўжывалi ўсе, зразумела, у абставiнах, якiя былi прадугледжаны суровымi, але прадбачлiвымi iнструкцыямi. Дзiўная гэта была сцэна, як i заўсёды, калi чалавек нечым дапамагаў робату, бо звычайна бывае наадварот. Аднак Анэль не змог дацягнуцца рукой да кабур, замацаваных пад наладаваным, нiбы горб, рукзаком. Ён нёс груз, дастатковы для двух чалавек. Праўда, гэта не шкодзiла яму, урэшце ж ён быў проста машына, i ў выпадку патрэбы, дзякуючы мiкраскапiчнай стронцыевай батарэi, якая замяняла яму сэрца, мог развiваць магутнасць у шаснаццаць конскiх сiл. Аднак зараз Пiрксу ў соннай дрымоце ўсё гэта разам узятае, вiдаць, не вельмi спадабалася; ён усёй душой быў на баку маўклiвага Анэля i схiляўся да думкi, што той, як i сам Пiркс, зусiм не такi спакойны па натуры, а толькi прыкiдваецца спакойным, робiць выгляд, што так i трэба. Перад тым як канчаткова заснуць, Пiркс падумаў яшчэ пра што-кольвечы. Гэта былi тыя глыбока iнтымныя мроi, якiм толькi можа ўвогуле аддавацца чалавек, напэўна, таму, што пасля таго, як прачнецца, звычайна пра iх не помнiць, i тое, што заўтра ён не будзе помнiць нiчога, апраўдвае сёння ўсё. Ён уявiў сабе тую казачную, мiфiчную сiтуацыю, якая - ён ведаў гэта даўно не горш за iншых - была цалкам неверагодная: бунт робатаў. I адчуваючы ў глыбiнi душы ўпэўненасць, што тады ён абавязкова аказаўся б на iх баку, хутка заснуў, нiбы з палёгкай на душы.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|