Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 13 из 40

Пiркс разважаў, што зрабiў бы ён сам, калi б быў кiраўнiком групы. Напэўна, няшмат, бо такой ноччу нельга было рушыць на пошук. Так цi iнакш, заставалася адно - чакаць ранiцы, а зараз можна было б хiба што паспрабаваць устанавiць радыёсувязь, хоць, праўда, з мiнiмальным шанцам на поспех, бо радыус сувязi на ультракароткiх хвалях у моцна перасечанай горнай мясцовасцi быў невялiкi. Да гэтага дня яны нiколi не пасылалi Анэля аднаго, тым больш што правiлы i хоць i не забаранялi гэтага, але абумоўлiвалi падобны крок шматлiкiмi параграфамi, поўнымi агаворак. Зрэшты, д'ябал з iмi, з параграфамi! Пiркс лiчыў, што Масена, замест таго, каб злосна выкалупваць з бляшанкi рэшткi падгарэлага мяса, мог бы ўсё ж паспрабаваць выклiкаць робата па радыё. Разважаў, што было б, калi б ён сам гэта зрабiў. Урэшце, нешта ж здарылася. Цi можа робат зламаць нагу? Нiчога падобнага на гэты конт ён нiколi не чуў.

Ён устаў, падышоў да стала i, адчуваючы на сабе прыхаваныя пад маскай абыякавасцi погляды таварышаў, пачаў уважлiва вывучаць карту, на якой ранкам Круль сваёй рукой вычарцiў маршрут Анэля. Цi не можа гэта выглядаць так, што ён кантралюе кiраўнiка? Пiркс рэзка ўзняў галаву, сустрэў погляд Круля, якi яўна хацеў яму штосьцi сказаць, бо ўжо нават разявiў рот. Але калi халодны позiрк Пiркса ўпаў на яго, ён толькi кашлянуў i, згорбiўшыся, працягваў сартаваць свае паперы.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]