Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 12 из 40

Цi лiчыў Пiркс, што нешта здарылася з Анэлем? Што робат, скажам, быў атакаваны "таямнiчымi жыхарамi" планеты, стварэннямi, у якiх не верыць нiхто, акрамя казачнiкаў? Калi б iснаваў хоць адзiн шанц на сто тысяч, што планету насяляюць нейкiя iстоты, то яны, безумоўна, не сядзелi б вось так, занятыя сваiмi дробнымi справамi, а неадкладна прынялi б усе магчымыя захады, прадугледжаныя правiламi ў пунктах другiм, пятым, шостым i сёмым васемнаццатага параграфа, а таксама трэцiм i чацвёртым раздзеламi правiлаў спецыяльных паводзiн. Але такога шанцу не было, не было наогул нiякiх шанцаў. Ужо хутчэй узарвалася б няпэўнае сонца Ёты. Так, гэта было больш верагодна. Дык што ж магло здарыцца з Анэлем?

Пiркс адчуваў, што спакой у бараку, якi дрыжаў ад парываў ветру, толькi ўяўны. Але не толькi ён рабiў выгляд, што чытае i не хоча вячэраць, забыўшыся пра ўсё. Астатнiя два таксама ўключылiся ў гульню, спачатку непрыкметную, але з кожнай хвiлiнай усё больш вiдавочную.

Анэль па лiнii тэхнiчнай абслугi быў у падпарадкаваннi ў Масены як iнтэлектронiка, а Круль, будучы начальнiкам групы, камандаваў iм як сябрам экспедыцыi. Так што магчымую вiну мог падзялiць кожны з iх. Мо Масена нечага недагледзеў, а мо Круль недакладна вызначыў трасу, па якой павiнен быў пайсцi Анэль? Урэшце, высветлiць гэта было не надта складана i не гэта было прычынай агульнага маўчання.

Круль з самага пачатку нiбы знарок задзiраўся з робатам, надзяляў яго зняважлiвымi мянушкамi i не раз даваў яму даручэннi, ад чаго астатнiя сябры групы ўстрымлiвалiся хоць бы таму, што ўнiверсальны робат - не лёкай. I рабiў ён гэта, вiдаць, таму, каб, зневажаючы Анэля, тым самым насалiць Масене, адкрыта зачапiць якога не адважваўся.

Зараз адбывалася барацьба нерваў, i той, хто першым выявiць занепакоенасць лёсам Анэля, тым самым як бы прызнае сябе пераможаным. Зрэшты, Пiркс адчуваў, што i ён сам быў уцягнуты ў гэта маўклiвае спаборнiцтва, такое дурное i адначасова такое напружанае.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]