Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 17 из 40

Цяжкая фiялетаваяшэрань на зямлi, на тварах, у самiм паветры была нерухомая i марозная, горы на поўначы здавалiся чорнай масай, застылай у цемры, а паўднёвы хрыбет, той, што быў блiжэй, стаяў нiбы высветленая зверху невыразная маска з яркай паласой аранжавага святла над вяршынямi. Гэты водблiск, далёкi i нерэальны, рабiў бачнымi ў паветры клубы пары, што вырывалася з вуснаў трох чалавек. Хоць атмасфера была больш разрэджанай, чым на Зямлi, дыхалася лёгка. Прыпынiлiся на краi раўнiны. Астраўкi травы, што цямнелi ў змешаным паўзмроку знiкаючай ночы i напаўзаючага з-за гор дня, засталiся ззаду. Перад iмi раскiнулася леднiковая марэна, кучы камення, здавалася, прасвечвалi праз ваду, якая рухалася. Яшчэ колькi сот метраў уверх - i з'явiўся вецер; ён налятаў кароткiмi парывамi. Людзi крочылi, лёгка пераскоквалi праз невялiкiя камянi, падымалiся на вялiкiя; часам скальная плiта суха стукалася аб iншую, часам кавалачак каменя выстрэльваў з-пад чаравiка i кацiўся па схiле пад акампанемент каменнага розгаласу, нiбыта ўнiзе нехта прачынаўся. Часам рыпеў наплечны рэмень, скрыгаталi падкоўкi на чаравiках; гэтыя скупыя гукi надавалi паходу бачнасць згоды i дакладнасцi, нiбы рухалася з'яднаная адзiным iмкненнем альпiнiсцкая група. Пiркс iшоў другi за Масенай. Было ўсё яшчэ надта цёмна, каб як след разгледзець рэльеф далёкiх схiлаў; Пiркс напружана ўглядваўся ўдалечыню, раз i другi не надта ўдала ступiў нагой, аднак усё ж углядваўся, нiбы хацеў уцячы не толькi ад тых, хто быў побач, але i ад самога сябе, ад сваiх разваг.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]