Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 25 из 40

Пiркс нават здрыгануўся, бо гэты крык нагадваў яму сiтуацыю, нiбыта шукалi чалавека, якi заблудзiўся ў гарах. Праз хвiлiну iнтэлектронiк дастаў з кiшэнi пляскатую касету перадатчыка, прысеў i пачаў выклiкаць робата, перадаючы яго сiгнал, але было вiдаць, што робiць гэта ён хутчэй з абавязку, чым з пераканання. Тым часам Пiркс усё шукаў сляды. Здавалася, што робат даволi доўга таптаўся на адным месцы - столькi ледзь чутных пiскаў выдавала слухаўка. Такая вялiкая колькасць слядоў дарэшты збiла Пiркса з панталыку. Нарэшце ён прыблiзна акрэслiў гранiцу раёна, за якую робат напэўна не выходзiў, i пачаў пiльна абыходзiць яе, каб знайсцi новы след, якi падказаў бы напрамак далейшых пошукаў.

Зрабiў чарговы круг i вярнуўся да скалы. Памiж каменным выступам, на якiм ён стаяў, i зусiм вертыкальнай скалой, якая ўздымалася ўверх, зеўрала амаль паўтараметровая шчылiна; дно яе было ўсыпана дробнымi, вострымi абломкамi, што падалi зверху. Пiркс сумленна даследаваў i гэтае месца, але слухаўка маўчала. Ён апынуўся перад незразумелай загадкай: было падобна, што Анэль нiбы растварыўся ў паветры. Масена i Круль цiхенька раiлiся за яго спiной, а ён паволi ўзняў галаву i ўпершыню з такой блiзкай адлегласцi зiрнуў на слуп, якi ўзвышаўся над iм. Неадольнай была сiла выклiку, якую адчуў ён у каменным спакоi скалы; дакладней, гэта быў нават не выклiк, а хутчэй нешта падобнае на працягнутую адкрытую руку - у Пiркса з'явiлася пэўнасць, што трэба гэты жэст прыняць, што гэта пачатак дарогi, па якой ён павiнен пайсцi. Зусiм мiжволi шукаў вачамi першую зачэпку; было ўсё ясна.

|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]