Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 27 из 40

Ён вырашыў, што пойдзе на слуп, нават калi б нiхтоз iх не пайшоў разам; Круль усё роўна не мог бы iсцi, бо гэта патрабавала альпiнiсцкiх навыкаў, i не абы-якiх. Ад Масены ён чуў яшчэ раней, што той хадзiў многа i, здаецца, нядрэнна ведаў тэхнiку ўзыходжання на круках; i калi настала маўчанне, Пiркс проста сказаў, што мае намер iсцi - цi гатовы Масена стаць яго спадарожнiкам?

Круль адразу ж запярэчыў. Iнструкцыя забараняе рызыкаваць жыццём людзей; у поўдзень прыляцiць па iх "Ампер"; яшчэ трэба сабраць барак i спакавацца; замеры зроблены; робат, вiдаць, трапiў у аварыю, значыць, трэба проста згадзiцца, што ён загiнуў, гэта значыць выкласцi ўсе акалiчнасцi ў канчатковай справаздачы.

- Цi азначае гэта, што мы павiнны пакiнуць яго тут, а самi паляцець? спытаўся Пiркс.

Яго спакой, здавалася, дражнiў Круля, якi, ледзьве стрымлiваючы сябе, адказаў, што ў справаздачы вычарпальна выкладзе ўсе падзеi, не забудзецца прывесцi думкi ўсiх сябраў групы i найбольш праўдзiва растлумачыць здарэнне: пашкоджанне мнестронаў памяцi цi кiраўнiчага контуру матывацыйнага, альбо дэсiнхранiзацыя...

Масена заўважыў, што нi першае, нi другое, нi трэцяе немагчыма, бо ў Анэля ўвогуле няма нiякiх мнестронаў, а толькi аднафазная монакрышталiчная сiстэма, развiтая малекулярна з пераахалоджаных дыямагнiтных раствораў, узбагачаных iзатопнымi элементамi...

Было бачна, што ён хацеў укалоць Круля, паказаць яму, што ён гаворыць пра рэчы, у якiх наогул нiчога не разумее; Пiркс перастаў слухаць.

|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]