Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
26 из 40
Адным доўгiм, дакладным скачком можна было пераскочыць шчылiну i адразу апынуцца на невялiкiм, але ёмкiм выступе; пасля без усякага сумнення патрэбна было рухацца наўскасяк, уздоўж правiльнай геаметрычнай формы трэшчыны, якая крыху вышэй паглыблялася i станавiлася неглыбокай цяснiнай. Не ведаючы толкам, навошта ён гэта робiць, Пiркс падняў iндыкатар, выцягнуўся як толькi мог i паднёс яго да каменнага выступу на другiм баку шчылiны. Слухаўка адгукнулася. Для пэўнасцi Пiркс паўтарыў гэту аперацыю яшчэ раз, з цяжкасцю трымаючы раўнавагу, бо мусiў адхiляцца ад сцяны як мага больш, i зноў пачуў кароткi пiск. Цяпер ён ужо не сумняваўся. Вярнуўся да Масены i Круля.
- Анэль пайшоў наверх, - спакойна сказаў Пiркс, паказваючы на каменны слуп.
Круль, здавалася, не зразумеў, а Масена паўтарыў:
- Пайшоў наверх? Навошта? Дзеля чаго наверх?
- Не ведаю. Туды вядзе след, - адказаў Пiркс з прытворнай абыякавасцю.
Масена быў схiльны лiчыць, што Пiркс памылiўся, але адразу ж сам пераканаўся, што гэта праўда. Анэль адным шырокiм крокам пераскочыў праз шчылiну i пайшоў уздоўж каменнага завалу - кiраваўся на слуп. Узнiкла збянтэжанасць. Круль лiчыў, што пасля таго, як замеры былi зроблены, робат, вiдавочна, з-за нейкiх непаладак распраграмаваўся; Масена заставаўся пры думцы, што гэта немагчыма, бо Анэль пакiнуў усе апараты i рукзак зусiм так, нiбы абдумана рыхтаваўся да цяжкага ўзыходжання, i, значыць, нешта павiнна было прымусiць яго зрабiць менавiта так.
Пiркс маўчаў.
|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|