Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 38 из 40



Круль падбег да iх, калi яны, стаўшы нагамi на роўнае, зрабiлi некалькi няўпэўненых крокаў, нiбы адвыклi ад звычайнай хады; Круль здалёк закрычаў, што знайшоў непадалёку кiнутыя Анэлем рэактыўныя кабуры; робат зняў iх знарок, перш чым узысцi на сцяну, што было яўным доказам яго аберацыi, бо толькi яны ў выпадку падзення маглi яго выратаваць.

Масена, здавалася, наогул не звяртаў увагi на гэтыя адкрыццi Круля - ён не збiраўся хаваць, чаго каштавала яму гэтая дарога; наадварот - дэманстратыўна ўсеўся на валун, шырока расставiў ногi i нiбы раскашаваў ад адчування цвёрдага грунту, занадта старанна выцiраў хустачкай твар, лоб i шыю.

Пiркс сказаў Крулю, што Анэль упаў; праз некалькi хвiлiн яны пайшлi яго шукаць. Пошукi былi кароткiя. Ён падаў сама меней з вышынi трыста метраў. Панцыр яго разляцеўся на кавалкi, металiчны чэрап таксама, i яго монакрышталiчны мозг стаў дробнымi шклянымi асколкамi, раскiданымi ва ўсе бакi - яны блiшчалi на белаватых каменнях нiбы слюда. На шчасце, Круль не аказаўся дробязным i не пачаў даказваць, што ўзыходжанне было цалкам непатрэбным. Ён толькi не без задавальнення паўтараў, што Анэль распраграмаваўся - пакiнутыя кабуры стоадсоткавы доказ. На Масену ўзыходжанне паўплывала не лепшым чынам; ён не спрабаваў нават пярэчыць, i ўвогуле здавалася, што ён будзе тым больш задаволены, чым хутчэй iх група будзе расфармавана i яны па-добраму расстануцца. Таму вярталiся моўчкi, тым больш што Пiркс не лiчыў патрэбным дзялiцца з таварышамi сваiмi ўражаннямi аб здарэннi.

|< Пред. 36 37 38 39 40 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]