Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
37 из 40
Пашукаў якiх-небудзь больш адметных арыенцiраў там, унiзе. Вяроўка дужа сцiскала яго, было непрыемна, адчуваў сябе блага, цяжка стала дыхаць, i кроў стукала ў скронях. Як мог стараўся запомнiць прыкметы мясцовасцi; той вялiзны валун яго ўдасца пазнаць, хоць зараз ён бачны пад iншым вуглом. Калi нахiлiўся назад да сцяны, яго бiлi дрыжыкi. "Трэба будзе з'язджаць", - сказаў сам сабе i неяк зусiм бяздумна ўзяўся за крук, якi адразу вырваўся са скалы, нiбы сядзеў у масле; яму зрабiлася дзiўна, але схаваў крук у кiшэню i пачаў разважаць, як яму адсюль выбрацца. Гэта ўдалося, хоць i не зусiм гладка: Масена панабiваў на сваiм прыпынку столькi крукоў, колькi здолеў, падкарацiў вяроўку, а Пiркс проста праляцеў метраў з восем каля плiты i павiс; крыху нiжэй была iншая шчылiна i адтуль ужо з'язджалi яны па чарзе; калi Масена спытаў, чаму яны вяртаюцца, Пiркс адказаў:
- Я знайшоў яго.
- Анэля?
- Так. Ён упаў. Ляжыць там, унiзе.
Спуск заняў не менш як гадзiну; Пiркс без жалю расставаўся з крукамi; наогул, гэта было цiкавае пачуццё - думаць, што нiколi ўжо не паставяць тут свае нагi нi ён, нi нейкi iншы чалавек, а ў гэтай скале будуць тырчаць кавалкi жалеза, апрацаванага на Зямлi, i што гэта будзе ўжо на стагоддзi - а магчыма, назаўсёды.
|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|