Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
36 из 40
Пад нагамi - чатырохсантыметровы выступ, а далей нiчога - аж да невыразнай, цёмнай плямы шчылiны, якая, здавалася, клiкала да сябе; Пiркса аддзялялi ад яе чатыры метры па сцяне, такой моцнай, такой стромай, якую толькi можна сабе ўявiць. "I гэта называецца гранiт?!" - са шкадаваннем падумаў ён. Вiдаць, часам тут сцякала вада - вiдаць былi яе сляды, ад якiх сцяна пацямнела, ён бачыў нават асобныя кроплi; Пiркс узяў iндыкатар у правую руку i пачаў вадзiць iм, шукаючы слядоў робата. Пачулася цiхенькае папiскванне. Значыць, Анэль прайшоў тут. Але як? Раптам ён заўважыў маленькую плямку шэрага, як скала, моху. Садраў яго. Маленькае паглыбленне, не большае, чым пазногаць. Крук не хацеў залазiць больш чым напалову, але i гэта было збавенне. Ён турзануў за колца - як сядзiць? Неяк трымаецца. Так, зараз левай рукой за круг i асцярожна, як толькi можна... Адхiлiўшыся напалову ад скалы, ён выпадкова адвёў вочы ад шчылiны, якая вабiла да сябе, нiбы створаная стагоддзямi дзеля аднаго адзiнага iмгнення, якое павiнна было наступiць; пасля яго позiрк каменем паляцеў унiз - аж да блакiтна-нябеснай iскры на замружаным шэрым фоне асыпку.
Вырашальны крок так i не быў зроблены.
- Што там?! - пачуўся голас Масены.
- Зараз! Хвiлiнку! - адгукнуўся Пiркс, перакiдваючы вяроўку праз карабiн.
Яму трэба было як след разгледзецца. Зноў адхiлiўся, на тры чвэрцi цяжару павiс на круку, нiбы спрабаваў вырваць яго са сцяны, але мусiў абавязкова паглядзець унiз, праверыць...
Так, гэта быў Анэль. Нiшто iншае не магло б гэтак блiшчаць, ды яшчэ так далёка ўнiзе. Дарога ўжо даўно адхiлiлася ад вертыкалi, i Пiркс быў цяпер метраў за трыста ў баку ад месца, з якога яны пачалi ўзыходжанне.
|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|