Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 6 из 40

I не толькi таму, што быў абсалютна безадмоўны, але i таму, што меў сама неабходныя медыцынскiя веды. Пiркс ужо даўно заўважыў, што часта чалавека лепш зразумець па яго адносiнах да робатаў, чым да iншых людзей. Яго пакаленне жыло ў свеце, неад'емную частку якога складалi не толькi касмiчныя караблi, але i аўтаматы, аднак сфера аўтаматыкi была пазначана нейкiм асаблiвым адценнем iрацыяналiзму. Некаторым лягчэй было палюбiць звычайную машыну, скажам, уласны аўтамабiль, чым машыну разумную, якая думае. Перыяд шырокага эксперыментавання канструктараў ужо наблiжаўся да свайго фiнiшу - прынамсi, здавалася, што гэта так. Стваралiся аўтаматы толькi двух тыпаў: вузка спецыяльныя i ўнiверсальныя. Толькi невялiкай групе ўнiверсальных надавалi формы, падобныя на цела чалавека, i то толькi таму, што з усiх апрабаваных канструкцый запазычаная ў прыроды аказалася найбольш бездакорнай у цяжкiх умовах планетнай бездаражы.

Iнжынеры былi не ў вялiкiм захапленнi, калi iх дзiця пачало праяўляць такую самастойнасць, якая мiжволi наводзiла на думку пра духоўнае жыццё. У прынцыпе лiчылася, што аўтаматы мысляць, але "не маюць iндывiдуальнасцi". Сапраўды, нiхто не чуў пра аўтамат, якi гневаўся б, натхняўся, смяяўся альбо плакаў; усе яны былi надзвычай ураўнаважаныя, як гэтага хацелi канструктары.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]