Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
8 из 40
Максiма Гётэ: "in der Beschraenkung zeigt sich erst der Mensch" (толькi ў абмежаваннi выяўляецца майстар) у стасунку да мудрых канструктараў набывала нечаканы сэнс пахвалы, якая пераходзiла ў з'едлiвы дакор, бо не сябе ж вырашылi яны абмежаваць, а справу рук сваiх, i то з жорсткай дакладнасцю. Зразумела, што Пiркс нiколi не адважваўся выказаць гэту думку ўголас, бо добра разумеў, як смешна яна прагучала б; аўтаматы не былi абяздоленымi, не былi яны аб'ектам i нястрымнай эксплуатацыi, усё было прасцей i адначасова горш: з маральнага пункту гледжання складаней для крытыкi, iх магчымасцi абмежавалi яшчэ раней, чым яны з'явiлiся, - на чарцёжных лiстах.
У той перадапошнi дзень iх побыту на планеце праца была ўжо, уласна кажучы, скончана. Аднак, калi пачалi пералiчваць стужкi, на якiх былi засведчаны вынiкi экспедыцыi, аказалася, што адной не хапае. Перш за ўсё праверылi машынную памяць, пасля ператрэслi ўсе схованкi i скрынкi, пры гэтым Круль двойчы раiў Пiрксу, каб ён лепей перагледзеў уласныя рэчы, што падобна было на зласлiвасць, бо Пiркс увогуле не меў нiякага дачынення да знiклай стужкi, ды i не хаваў бы ён яе ў чамадане. У Пiркса аж язык свярбеў - так яму хацелася даць здачы, тым больш што дагэтуль ён звычайна адмоўчваўся i стараўся знаходзiць любыя апраўданнi задзiрлiвым, нават зневажальным паводзiнам Круля. Але i на гэты раз ён стрымаўся i замест вострага слоўка зазначыў, што калi трэба паўтарыць назiраннi, то ён ахвотна зробiць гэта сам, узяўшы за памочнiка Анэля.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|