Плата (на белорусском языке)   ::   Эллин Стенли

Страница: 2 из 15

Ён быў такi ж жалезабетонны, як i Бродэрык, а твар яшчэ больш счырванелы ад ветру i вiскi "Джым Бiм". - Таму што мы б не хацелi чуць пасля, калi табе гэта не ўдасца, што праз гэтую стракаталку не хапiла часу. Альбо яшчэ нейкiя адгаворкi.

- Ну, што ж, адгаворак вы не пачуеце, - сказаў Дэл, а Чэпi шчоўкнуў нажом, складаючы лязо, i дадаў:

- Супакойся. Дарулюй толькi гэты свой човен да месца.

Пакуль Дэл з дапамогай каната буксiраваў за "Бялiндай II" шлюпку, Чэпi засунуў нож у цэлафанавы пакет з-пад бутэрброда, туга закруцiў яго i засунуў за пояс плавак. Падвесны рухавiк ужо быў прымацаваны да кармы шлюпкi. Чэпi скокнуў на нос шлюпкi, адвязаў канат i адпiхнуў яе ад "Бялiнды II". Бродэрык падышоў да Ейца, якi стаяў каля парэнчы, i яны абодва праводзiлi шлюпку з аднолькавымi крывымi ўхмылкамi. Бродэрык склаў рукi рупарам i крыкнуў скрозь шум рухавiка шлюпкi:

- Засталося дваццаць восем хвiлiн.

Да мноства гатэляў i шматпавярховых гмахаў, што ўзвышалiся над узбярэжжам, заставалася каля дзвюх мiль. Сонца пякло на ўсю моц, але дзякуючы павевам марскога ветру можна было неяк трываць гэтую нясцерпную спёку. Дэл накiраваў нос шлюпкi ў бок вялiкага гатэля "Роял-Ашэанiк", якi ўзвышаўся проста перад iмi, каб трымацца дакладнага курсу i не адхiляцца занадта ўбок па дарозе да берага. Ён пазiраў на Чэпi, якi сядзеў на кукiшках у насавой частцы, гойдаючыся разам з лодкай з абыякавым выразам на твары.

- Ну, а калi планiроўка перамянiлася i ўжо не такая, як яе апiсаў Бродэрык? - спытаў Дэл, кiўнуўшы ў бок гатэля.

- Як перамянiлася?

- Ну, я маю на ўвазе пакоi, калiдоры.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]