Плата (на белорусском языке)   ::   Эллин Стенли

Страница: 5 из 15



Большая частка тэрасы была застаўлена роўнымi шэрагамi шэзлонгаў. Астатнюю прастору займаў вялiкi плавальны басейн, яго глыбейшая частка выходзiла да мора, а больш плыткая - да ўвахода з тыльнага боку гатэля. Многiя шэзлонгi былi заняты, а ў басейне не было амаль нiкога.

Чэпi нетаропкiм крокам накiраваўся да басейна i ўжо ступiў на край.

- Гэй, ты.

Чэпi застыў на месцы. Ён зiрнуў цераз плячо i ўбачыў, што той, хто быў на яго думку выратавальнiкам, наблiжаецца да басейна, паказваючы пальцам у яго бок.

- Ты што робiш? - сказаў выратавальнiк i паказаў пальцам на ногi Чэпi. Цягаеш пясок з пляжа. Хiба сэр не ведае, што перад басейнам трэба схадзiць пад душ, - ён кiўнуў у бок збудавання, падобнага на тэлефонную будку з брызентавымi сценкамi. - Душавая вунь там.

Чэпi паволi перавёў дых. Трымаючы вялiкi палец за поясам i прыкрываючы рукой тое месца, дзе пад плаўкамi вылучаўся нож, ён пакрочыў да душавой, зайшоў унутр i, набраўшыся смеласцi, стаў пад струмень халоднай вады.

Калi Чэпi выходзiў з душавой, выратавальнiк кiўнуў яму i ўсмiхнуўся, i ён у адказ таксама кiўнуў i ўсмiхнуўся. Потым спачатку апусцiў у басейн ногi, прыцiскаючы руку да пояса, i толькi тады перайшоў на звыклы стыль плавання. Праплыўшы амаль увесь басейн пад вадой, ён вынырнуў у тым канцы, дзе было плытка. Да ўвахода ў гатэль заставалася ўсяго некалькi крокаў. Ён прайшоў праз дзверы i апынуўся ў галерэi - з аднаго боку была кавярня, а з другога сувенiрная крама.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]