Плата (на белорусском языке)   ::   Эллин Стенли

Страница: 8 из 15



Калi ён iшоў па пакоi, ад удара нагiадляцела ўбок нешта такое, што ляжала побач са сталом. Гэта была пластмасавая попельнiца з попелам ад сiгары. Вакол на падлозе таксама было панасыпана попелу. Чэпi склаў ручнiкi стосам у нiжняй частцы стала i падабраў попельнiцу. Калi ён гэта рабiў, нож балюча ўпiраўся ў пахвiну. Са словамi "калi вы не супраць, сэр" ён выцягнуў сiгару з зубоў мужчыны i паклаў яе на попельнiцу. Потым паставiў попельнiцу назад на падлогу i засунуў далёка пад стол.

Шкло акуляраў было настолькi цёмнае, што, калi Чэпi нахiлiўся над мужчынам, ён не мог разгледзець яго вочы. Галава чалавека ляжала на скручаным ручнiку. Чэпi прыўзняў галаву роўна настолькi, каб выцягнуць ручнiк, намоклы ад поту. Ён кiнуў яго на падлогу i асцярожна апусцiў галаву на месца.

- Вам дапамагчы перавярнуцца, сэр?

- Ты, хлопча, вiдаць, тут навiчок.

- Так, сэр.

- Я так i думаў. Ну, што ж, калi ведаеш, як трэба зрабiць паслугу, то дапамажы перавярнуцца як мага лаўчэй i асцеражней, каб я не адчуў болю. Пракляты бурсiт мяне даканае. Так што лаўчэй i асцеражней.

- Так, сэр, - адказаў Чэпi.

Калi Чэпi варочаў мужчыну, той крактаў i стагнаў.

- Якому чорту ты беражэш гэтыя ручнiкi? Гэта не стол - а нейкая пральная дошка.

- Так, сэр, - сказаў Чэпi.

Ён узяў са стоса ручнiк, склаў яго i палажыў на стол. Мужчына паклаў на яго галаву.

- Ну, добра, - сказаў ён, - а зараз можаш iсцi.

Чэпi зiрнуў на зачыненыя дзверы.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]