Плата (на белорусском языке)   ::   Эллин Стенли

Страница: 6 из 15

Пасля сляпучага сонца галерэя здалася халодным, сырым i цёмным склепам, але, мiнуўшы кавярню, ён паспеў прызвычаiцца да штучнага асвятлення. На наступных дзвярах, адразу пасля кавярнi, быў надпiс: "Саўна для мужчын", i праз iх туды ўвесь час заходзiлi i выходзiлi людзi.

Чэпi прайшоў праз дзверы i апынуўся ў шырокiм доўгiм калiдоры, ад якога па баках пачыналiся больш вузкiя праходы. Тут было горача i цяжка дыхалася, i чым далей ён iшоў, лiчачы колькасць паваротаў, тым паветра рабiлася ўсё больш гарачым i вiльготным, а калi звярнуў убок, апынуўся ў чацвёртым калiдоры злева, дзе адчуў непрыемны пах поту. Сцены ў гэтым адсеку былi абкладзены белай кафельнай плiткай, а на дзвярах прымацаваны шыльды: "Парыльня", "Сухая пара", "Душавая", "Абслугоўваючы персанал", "Паслугi". Дзверы ў пакой для паслуг заставалiся шырока адчыненымi дзякуючы гумаваму фiксатару. Праходзячы каля яго, Чэпi заўважыў там палiцы з ручнiкамi i прасцiнамi. У куце нехта, амаль нябачны з дзвярэй, браў з палiцы ручнiкi.

Дайшоўшы да канца калiдора, Чэпi абапёрся аб сцяну i нахiлiўся, нiбыта разглядаючы костачку, а на самай справе скiраваў позiрк у бок адчыненых дзвярэй пакоя для паслуг. Адтуль выйшаў юнак у сандалях i плаўках, несучы пад пахай стос ручнiкоў. Як толькi ён знiк з вачэй, павярнуўшы за рог, Чэпi зайшоў у пакой i ўзяў там бярэма ручнiкоў. Ён панёс iх назад у канец калiдора, якi ўпiраўся ў кароткi праход i быў падобны на верхнюю частку лiтары "Т".

Дзверы ў гэтым праходзе былi пранумараваны. Чэпi асцярожна, усяго на некалькi сантыметраў, прачынiў дзверы пад нумарам адзiн i зазiрнуў усярэдзiну.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]