Плата (на белорусском языке)   ::   Эллин Стенли

Страница: 7 из 15

За дзвярамi быў маленькi пакойчык без акон, з абстаноўкi - толькi стол для масажу ды на сцяне палiца з бутэлькамi i флаконамi. На стале ляжаў мажны мужчына з фiгурай рэгбiста, якому масажыст рабiў масаж.

Чэпi пакiнуў дзверы прачыненымi i зазiрнуў у наступны пакой. Там было пуста. А ў трэцiм пакоi нехта быў. На масажным стале пад яркiм святлом кварцавай лямпы ляжаў на спiне голы мужчына ў цёмных акулярах з цыгарай у зубах. Мужчына быў сiвы, хударлявы, увесь у маршчынах i настолькi загарэлы, што скура здавалася дубленай. У святле, якое падала ад лямпы, выразна была вiдаць непрыемнага колеру татуiроўка на высахлай руцэ. Скручаная грымучая змяя, а вакол яе словы тоўстымi друкаванымi лiтарамi: "Не наступай на мяне".

Чэпi азiрнуўся цераз плячо. Нiкога з персаналу паблiзу не было, непадалёк хадзiлi толькi клiенты ў шлёпанцах з накiнутымi на голае цела прасцiнамi. Ён зручней абхапiў стос ручнiкоў i зайшоў у пакой. Там было поўна дыму ад сiгары i даволi горача, таму ён паспеў спацець, пакуль цiхенька зачыняў за сабой дзверы. Ён адчуў, як кроплi поту пакацiлiся па лбе i грудзях.

Мужчына пачуў, як шчоўкнуў замок.

- Бенi? - спытаў ён, застаючыся ляжаць нерухома.

- Не, сэр, - адказаў Чэпi. Ён накiраваўся да стала. - Але ён паслаў мяне праверыць.

- Праверыць? - перапытаў мужчына. - Якога чорта ён сабе думае, абслугоўвае каго папала ды яшчэ з выглядам нiбыта ласку робiць?

- Не, сэр. Але ён сказаў, што вам трэба менш цяпла спераду i больш спiне.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]