Мечаны (на белорусском языке) :: Лондон Джек
Страница:
8 из 15
Пераборлiвы суб'ект, якi купiў у нас Мечанага за сто пяцьдзесят даляраў, сам аддаў нам назад сабаку, адмовiўшыся ад сваiх грошай. Ён сказаў, што паўтары сотнi даляраў - гэта яшчэ даволi дзёшава за магчымасць выказаць нам усё, што ён пра нас думае. А як ён на нас лаяўся! Гэта было нешта страшнае. Праўда была на яго баку, i мы не сталi яму пярэчыць. Аднак з таго самага дня я не магу вярнуць тую павагу да самога сябе, якую адчуваў да размовы з тым чалавекам.
Калi з рэк i азёраў сышоў лёд, мы пагрузiлi нашу амунiцыю ў лодку i паплылi ў Доўсан. У нас у запрэжцы былi вельмi добрыя сабакi, i iх мы таксама забралi ў лодку. Ад Мечанага мы так i не змаглi збавiцца. Ён i ў лодцы адчуваў сябе гаспадаром. Ужо ў першы дзень падарожжа ён разоў дзесяць задзiраўся з другiмi сабакамi, што звычайна канчалася iх купаннем. Месца ў лодцы было мала, а Мечаны не любiў тулiцца.
- Гэтаму сабаку патрэбен прастор, - сказаў на другi дзень Стыў. - Давай высадзiм яго на бераг.
Мы гэтак i зрабiлi: прычалiлi да берага каля Аленевага перавалу, каб Мечаны мог саскочыць на бераг. Яшчэ два сабакi, добрыя сабакi, выскачылi за iм, i мы патрацiлi два днi на iх пошукi. Мы болей нiколi не бачылi гэтых двух сабак, але цiшыня i спакой, якiмi мы нарэшце змаглi пацешыцца, прывялi нас да думкi, што мы яшчэ лёгка выкруцiлiся. Чалавек, якi адмовiўся ад ста пяцiдзесяцi даляраў, напэўна, адчуваў такую самую палёгку. Упершыню за некалькi месяцаў мы са Стывам смяялiся, свiсталi, спявалi песнi. Мы былi шчаслiвыя. Чорныя днi мiнулi. Кашмары рассеялiся. Мечаны знiк.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|