Мечаны (на белорусском языке)   ::   Лондон Джек

Страница: 2 из 15

Я кажу "на выгляд", бо ён быў самы прыгожы сабака, якога я калi-небудзь бачыў на сваiм вяку. Важыў ён шэсцьдзесят фунтаў i меў усе якасцi добрага ездавога сабакi. Мы нiяк не маглi вызначыць яго пароду. Ён не быў нi лайкай, нi мэлмутам, нi эскiмоскiм сабакам; ён падобны быў на iх усiх i ў той жа час - нi на кога. Было ў iм нешта i ад эўрапейскага сабакi: на адным баку ў яго сярод жоўта-рыжых i папялiста-белых узораў красавалася чорная, быццам вугаль, лапiна велiчынёю з патэльню. За гэтую лапiну мы i далi яму мянушку Мечаны.

Сабака быў сапраўдны прыгажун. Калi ён быў у форме, мускулы выпiналiся пад скурай. На ўсёй Алясцы не знайсцi было здаравейшага i разумнейшага на выгляд сабакi. Даволi было толькi зiрнуць на Мечанага, каб вызначыць, што ў запрэжцы ён зможа цягнуць за трох сабак адной з iм вагi. Можа, ён i мог, але ж я нiколi гэтага не бачыў. Розум яго скiроўваўся не на гэта. Вось красцi ён умеў дасканала. Мечаны вызначаўся адной вельмi агiднай асаблiвасцю: ён заўсёды ўгадваў, калi прадбачыцца работа, i заўсёды ўмеў уцячы ад яе. У яго быў нейкi незвычайны талент - своечасова згубiцца i своечасова знайсцiся. Але як толькi даходзiла да работы, Мечаны зусiм трацiў кемлiвасць i ператвараўся ў бездапаможную, дрыжачую, як кусок студзеня, скацiну, - сэрца аблiвалася крывёю ад жалю да яго.

Iншы раз мне думаецца, што прычына гэтага зусiм не тупасць. Магчыма, Мечаны таксама, як i некаторыя людзi, якiх я ведаў у свой час, быў занадта разумны для таго, каб працаваць. Я не здзiўдюся, калi пры ўсёй яго кемлiвасцi, ён проста ашукваў нас.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]