Мечаны (на белорусском языке) :: Лондон Джек
Страница:
3 из 15
Магчыма, ён добра памеркаваўшы, вырашыў, што лепей няхай сяды-тады налупцуюць, чым штодзень працаваць, хоць i не лупцуюць. На такiя прыкiдкi ў Мечанага розуму хапiла б.
Ведаеце, бывала, сяду, зiрну яму ў вочы i такiм розумам яны свецяцца, што ў мяне пачынаюць мурашкi па спiне бегаць i дрыжыкi бяруць. Нават не магу словамi выказаць, якiм розумам яны свяцiлiся. Гэта вышэй за ўсякiя словы. Я бачыў гэта - вось i ўсё тут. Глянуць Мечанаму ў вочы iншы раз было тое самае, што зазiрнуць у чалавечую душу. Тое, што бачыў я тамака, пужала мяне i нараджала ў маiм мозгу розныя думкi пра перасяленне душ i пра ўсякае глупства. Не паверыце, але я адчуваў нешта вельмi важнае ў вачах у гэтай жывёлiны; у iх была нейкая думка, якую мне было цяжка зразумець, бо я не дарос да яе разумення. Як бы там нi было (ведаю, што выстаўляю сябе на смех) гэтыя вочы збiвалi мяне з панталыку. Нават не магу прыблiзна вызначыць, што бачыў я ў гэтых вачах. Гэта не быў копер або святло: нешта рухалася ў той час, калi самi вочы аставалiся нерухомыя. Я дапускаю, што я, нават не бачыў, як яно рухалася, проста я адчуваў гэта. Выразнасць, экспрэсiя - вось што гэта было такое. I я не мог працiвiцца. Не, хутчэй гэта было нешта адметнае ад простай выразнасцi. Не ведаю дакладна, што гэта магло быць, але яно выклiкала пачуццё роўнасцi. Не сентыментальнага падабенства, не. Гэта было, хутчэй, пачуццё роўнасцi. Тыя вочы нiколi не прасiлi, як, напрыклад, вочы аленя. У iх быў выклiк. Не, гэта быў не ваяўнiчы выклiк, а проста сцвярджэнне роўнасцi.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|