Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 17 из 278

Тады ён кажа: "I па далiкатнай манеры трымацца, i па гэтай амаль дзявочай сцiпласцi я зрабiў вывад, што ты нашчадак высакародных продкаў, i мой Дамея ў сваiм пiсьме мне тое самае паведамляе. Дзеля гэтага, прашу, не грэбуй сцiпласцю нашай хацiны. Вось гэты пакой побач будзе табе досыць прыстойнай кватэрай. Будзь ласкавы, спынiся ў нас. Гонар, якi зробiш майму дому, узвысiць яго, а табе надарыцца магчымасць iсцi за слаўным прыкладам: задавальняючы сябе сцiплым памяшканнем, ты будзеш пераймаць Тэзея, знакамiтага цёзку твайго бацькi, якi не пагрэбаваў простай гасцiннасцю старой Гекалы. - I, паклiкаўшы прыслужнiцу, кажа: - Фацiда, забяры рэчы госця i палажы iх асцярожна ў той пакой. Пасля прынясi з каморы алею для нацiрання, ручнiк выцерцiся i ўсё iншае, а таксама звадзi майго госця ў лазню, бо ён стамiўся пасля такой далёкай i цяжкай дарогi".

24. Слухаючы гэтыя загады, я ўспомнiў пра характар i скупасць Мiлона i, маючы намер цясней з iм зблiзiцца, кажу: "У мяне ёсць усё неабходнае для падарожжа. I лазню я сам знайду. Галоўнае, каб мой конь, якi так усю дарогу стараўся, не быў галодны. Вось вазьмi, Фацiда, гэтыя грошы i купi за iх аўса i сена".

Калi рэчы былi зложаны ў маiм пакоi, я накiраваўся ў лазню, але перш трэба было паклапацiцца аб харчах, дык iду на рынак. Бачу шмат разложанай дабрэннай рыбы. Пачаў таргавацца, i замест ста нумаў мне адпусцiлi яе за дваццаць дынараў. Я ўжо збiраўся iсцi, ды нечакана сустракаю свайго сябра Пыфiя, з якiм калiсьцi вучыўся ў атыцкiх Афiнах.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]