Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница:
19 из 278
Здзiўлены i збянтэжаны гэтым здарэннем, кiруюся ў лазню, пазбаўлены дзякуючы дасцiпнай выдумцы свайго энергiчнага сябра i грошай, i вячэры. Памыўшыся, вяртаюся ў дом Мiлона i iду проста ў свой пакой.
26. Тут служанка Фацiда кажа: "Клiча цябе гаспадар". Ведаючы ўжо Мiлонаву паўстрыманасць, я ветлiва тлумачу, што, маўляў, дарожная стома больш патрабуе сну, чым ежы. Атрымаўшы такi адказ, ён сам уваходзiць i, абняўшы мяне, цягне да сябе. Я то адмаўляюся, то далiкатна ўпiраюся. А ён кажа: "Не выйду без цябе!" I клятвай пацвярджае гэтыя словы. Я неахвотна падпарадкоўваюся яго ўпартасцi, а ён зноў вядзе мяне да сваёй канапкi, усаджвае i пачынае: "Ну, як маецца наш Дамея? Як яго жонка, дзецi, хатнiя?" Расказваю пра ўсiх i кожнага паасобку. Распытвае дакладна пра мэты майго падарожжа. Усё грунтоўна яму расказваю. Старанна выпытвае пра мой родны горад, пра яго сама знакамiтых жыхароў, а ў канцы нават пра нашага ўладара, пакуль не заўважыў, што, вельмi змораны цяжкой дарогай, я ўтамiўся доўгай гутаркай i засынаю пасярод фразы. Замармытаўшы нешта незразумелае, нарэшце адпусцiў ён мяне ў спальню. Так пазбыўся я агiднага старога i яго балбатлiвага галоднага пачастунку, змораны сном, павячэраўшы не стравай, а толькi казкамi. Вярнуўшыся ў свой пакой, я аддаўся жаданаму сну.
КНIГА ДРУГАЯ
1. Як толькi ноч рассеялася i сонца прывяло новы дзень, я адначасова развiтаўся са сном i з ложкам. Чалавек я наогул неспакойны i бязмерна прагны да ўсяго небывалага i цудоўнага.
|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|