Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница:
21 из 278
Але тая,спынiўшы на мне свой позiрк, прамовiла: "Вось яна, высакародная сцiпласць дабрадзейнай Сальвii, яго мацi, ды i ва ўсiм яго выглядзе надзвычайнае да яе падабенства: адпаведны рост, стройнасць без хударлявасцi, не вельмi яркi румянец, светлыя кучаравыя валасы, блакiтныя зыркiя i блiскучыя вочы, зусiм як у арла, твар, адкуль нi глянь, - кветнiк маладосцi, чароўны i свабодны поступ".
3. "Я цябе, мой Луцый, - працягвала яна, - выняньчыла вось гэтымi рукамi. Бо як жа iнакш? Я не толькi сваячка, а i малочная сястра тваёй мацi. Абедзьве мы з роду Плутарха, адна была ў нас кармiцелька, i выраслi мы разам, як дзве сястры. Рознiца мiж намi толькi ў становiшчы: яна выйшла замуж за вельмi знакамiтага чалавека, а я за землеўласнiка. Я тая Бiрэна, iмя якой ты напэўна не раз чуў ад сваiх выхавальнiкаў i напэўна запамятаў. Прымi ж з даверам маю гасцiннасць, цi iнакш, лiчы мой дом сваiм". Перастаўшы ў часе гэтай прамовы чырванець, я адказваю: "Не будзе прыгожа, цётачка, без прычыны адмаўляцца ад гасцiннасцi Мiлона. Але я буду наведваць цябе так часта, як мне дазволяць мае справы. Iншым разам, калi б сюды нi прыехаў, нiдзе, апроч цябе, не спынюся".
Тым часам, абменьваючыся камплiментамi, мы апынулiся каля дома Бiрэны, якi быў за некалькi дзесяткаў крокаў.
4. У цудоўным атрыуме, у кожным з чатырох яго кутоў узнiмалася па калоне, упрыгожанай выявай багiнi з пальмавай галiнкай.
|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|