Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 55 из 278

Калi я падбiрала, злавiў мяне цырульнiк, а дзеля таго, што пра нас i так гавораць, што мы займаемся вядзьмарствам, дык ён схапiў мяне за руку i злосна закрычаў: "Перастанеш ты, паскуда, цягаць валасы прыстойных людзей? Калi не спынiш гэтых паскудстваў, дык здам цябе ў рукi ўлады!" Пасля гэтага ён абмацаў мяне i, запусцiўшы руку за пазуху i пашнырыўшы там, намацаў схаваныя ў мяне мiж грудзей валасы i выцягнуў iх з гневам. Вельмi засмучаная няўдачай i ведаючы нораў сваёй гаспадынi, якая пры такiх няўдачах асаблiва хвалюецца i ў злосцi б'е мяне, я адразу хацела зусiм ад яе ўцячы, але ўспамiн аб табе прымусiў мяне гэты намер пакiнуць.

17. I калi я так засумаваная iшла, думаючы, як мне вярнуцца дамоў не з пустымi рукамi, заўважыла, што нейкi чалавек абстрыгае невялiчкiмi нажнiцамi казлiныя скуры. Убачыўшы, што ён iх моцна пазвязваў, надзьмуў i пачаў развешваць, я падабрала рыжаватую воўну, падобную да валасоў юнака з Беоцыi, i, не сказаўшы праўды, перадала гаспадынi.

З надыходам ночы, перад тым, як табе вяртацца з вечара, Панфiла з вялiкiм нецярпеннем падымаецца на плоскi драначны дах, якi з таго боку будынка нiчым не заслонены ад вятроў i адкрыты на ўсход i на iншыя бакi. Туды ходзiць Панфiла тайком для сваiх магiчных заняткаў. Перш за ўсё рыхтуе яна ўсе прылады сваёй злавеснай творчасцi: розныя пахнiлы, таблiчкi з незразумелымi надпiсамi i ўцалелыя абломкi загiнуўшых караблёў, раскладзеныя шматлiкiя часткi аплаканых i нават пахаваных нябожчыкаў - там ноздры i пальцы, там цвiкi ад крыжоў з прысохлым мясам, у iншым месцы кроў, забраная пасля забойства, i прабiтыя чарапы, вырваныя з ляпы дзiкiх звяроў.

18.

|< Пред. 53 54 55 56 57 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]