Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 68 из 278

Пенiстым струменем падаў унiз, сцякаючы па схiле, ручай, якi браў пачатак дзесьцi на вяршынi гары. Ён то ўздымаў серабрыстыя хвалi, то, раздзялiўшыся на мноства струменьчыкаў, аблiваў i забалочваў цяснiны, то зноў злучаўся ў акружанае берагамi возера i ператвараўся ў павольную раку.

Над пячорай у цяснiне памiж двума выступамi ўзнiмалася высокая вежа, навокал якой цягнуўся частакол з моцных жэрдак, магчыма, загон для авечак. Памiж дзвюма сценамi быў вузкi праход. Гэта быў сапраўдны бандыцкi прытон, навокал якога не было нiякага жылля, апроч маленькай, наспех злепленай i накрытай трыснягом хацiнкi, дзе, як я даведаўся, выбраныя па жэрабю разбойнiкi вартавалi.

7. Дабраўшыся да месца, бандыты прывязалi нас моцнымi рамянямi каля самых дзвярэй i, скурчыўшыся, палезлi ў праход па адным, а там накiнулiся з лаянкай на нейкую сагнутую цяжарам гадоў старую, на якой, вiдаць, ляжаў клопат кармiць усiх гэтых суровых маладых мужчын. "Ну ты, нябожчыца непахаваная, - крычалi, якой зямля не носiць i ў сябе не забiрае, так ты пра нас дбаеш, седзячы тут без работы? Пасля такой небяспекi, у гэты познi час няма ў цябе чым нас накармiць? Толькi i ведаеш дзень i ночь налiваць неразбаўленым вiном сваю ненажэрную вантробу!" Задрыжаўшы ад страху, старая адказвае пранiзлiвым галаском: "Вам, малойчыкi мае верныя, кармiльцы мае маладзенькiя, удосталь наварана рознай смачнай ежы, усё гатова: хлеба ўволю, вiна ў келiхi паналiвана, гарачая вада памыцца нарыхтавана".

|< Пред. 66 67 68 69 70 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]