Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница:
66 из 278
I вось усежыхары вёскi, устрывожаныя яе галашэннем, склiкаюць сабак i цкуюць, каб яны кiнулiся на мяне i, раз'юшыўшыся, разарвалi на кавалкi. Я ўжо быў упэўнены, што настала мая смерць, бо сабакi былi такiя вялiкiя i так было iх многа, што можна было iсцi з iмi на мядзведзяў i львоў. У такiх абставiнах я пакiнуў думку пра ўцёкi i хуткай рыссю вярнуўся ў той хлеў, дзе мы былi пастаўлены. Але i тут яны, ледзь стрымлiваючы сабак, злавiлi мяне i, прывязаўшы моцным рэменем да нейкага колца ў шуле, бясспрэчна, забiлi б да смерцi, каб мой страўнiк, звузiўшыся ад балючых удараў, перапоўнены той грубай гароднiнай i захварэўшы нястраўнасцю, не выпусцiў цэлага струменю i не адагнаў iх ад майго спакутаванага цела, адных агiднай жыжкай, другiх едкiм смуродам.
4. Хутка пасля таго як пачала спадаць паўдзённая спёка, нашы разбойнiкi зноў абладавалi нас, i асаблiва мяне, цяжкiм грузам i рушылi далей.
Калi была ўжо пройдзена большая частка дарогi, стомлены доўгай хадой, знемагаючы пад цяжарам грузу, абяссiлены ад палачных удараў, збiўшы ўсе капыты, кульгаючы, хiстаючыся, дайшоў я да нейкай цiхай рэчкi, i раптам прыйшла мне ў галаву думка скарыстаць шчаслiвы выпадак i, асцярожна падагнуўшы ногi, легчы на зямлю з намерам не ўставаць i не iсцi далей, нягледзячы нi на якiя пабоi.
Я быў гатовы нават памерцi не толькi пад палкамi, але i ад удару нажа.
|< Пред. 64 65 66 67 68 След. >|