Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 83 из 278

Шмат хто з мясцовых грамадзян i мноства чужаземцаў, якiх прагнымi натоўпамi збiрала чутка пра небывалае вiдовiшча, здзiўленыя i ўсхваляваныя недасягальнай прыгажосцю, прыкрывалi рот правай рукой, палажыўшы свой указальны палец на выцягнуты вялiкi, быццам аддавалi пашану самой Венеры. I па ўсёй акрузе панеслася чутка, што багiня, якую нарадзiла марская стыхiя i ўзняла пенiстая хваля, па сваёй добрай волi выяўляе сваю прыхiльнасць да народа, зносiцца з людзьмi. А мо зноў з новага насення нябесных свяцiлаў не мора, а зямля нарадзiла другую Венеру, абдараваную цветам дзявоцкасцi.

29. Такая думка штораз умацоўвалася, i пашыралася ўсё большая слава на моры, па астравах i па блiжэйшых правiнцыях.

Натоўпы людзей, не баючыся нi далёкай дарогi, нi марской стыхii, збягалiся да знакамiтага цуду. Людзi перасталi ездзiць у Пафас, каб пакланiцца Венеры, не падарожнiчалi ў Кнiд i нават на выспу Кiферу. Ахвяры станавiлiся радзейшымi, святынi заняпалi - святыя падушкi параскiданыя, абрады пагарджаюцца, выявы багоў не ўпрыгожваюцца гiрляндамi, алтары пусцеюць, пакрыўшыся халодным попелам. Да дзяўчыны пачынаюць звяртацца з малiтвамi i пад смяротнымi рысамi ўшаноўваць велiч несмяротнай магутнай багiнi. Калi з'яўлялася дзяўчына, людзi прыносiлi ёй дары i ахвяры ў iмя адсутнай Венеры. А калi яна праходзiла па плошчы, дык натоўп часта пасыпаў яе шлях вянкамi i кветкамi.

Гэта залiшняе перанясенне боскай пашаны на смяротную дзяўчыну моцна ўскалыхнула дух сапраўднай Венеры, дык у нецярплiвым абурэннi, патрасаючы галавой, гаворыць яна сама сабе:

30.

|< Пред. 81 82 83 84 85 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]