Навь-Явь-Правь (на белорусском языке) :: Черопко Витовт
Страница:
28 из 54
Не пазнаць было князя. На змарнелым твары глыбей запалi зморшчыны; памiж густымi бровамi пралягла пакутлiвая складка, куточкi вуснаў апусцiлiся ўнiз. Маўчаў Жывiнбуд, паглядаў на полымя. Вось ён ганебна ўцякае, заблытвае сляды. Дружына яго склала галовы на крывавым малацьбiшчы, а ён жывы-здаровы. Як паказацца яму на вочы свайму народу? Доўга не мог заснуць князь. Ляжаў на лапнiку каля вогнiшча i ўсё думаў пра бiтву i пра новыя бiтвы з русамi. Трывожна было на душы ў Жывiнбуда. Ужо даўно заснулi знясiленыя за нялёгкi дзень ваяры, толькi вартавы сцярог iх сон. З патрэскваннем гарэлi ў вогнiшчы дровы. Пырхалi прывязаныя да дрэваў конi. Князь пачуў нечыя асцярожныя крокi, нехта падышоў да яго. Жывiнбуд расплюшчыў вочы. У цемры вiднелiся абрысы схiленага над iм чалавека.
- Што здарылася? - спытаў князь.
Шырокая далонь зацiснула Жывiнбуду рот, i ў той жа момант ён адчуў пад сэрцам пякучы боль ад уколу нечым вострым.
Прачнуўся Воўк ад таго, што нехта трос яго за плячо. Расплюшчыў вочы. Ужо развiднела. Першыя промнi сонца праз прасветы мiж галiн падалi на зямлю.
- Княжа, - схiлiўся над iм Гвай.
Па яго ўстрывожаным твары здагадаўся, што нешта здарылася.
- Лiха, - мовiў дзядзька.
- Што? - падняўся Воўк i знерухомеў, не верачы сваiм вачам.
Васковы твар бацькi, безжыццёвыя шкляныя вочы, нерухомыя сцятыя вусны адразу зразумеў: бацька нежывы.
- Та-та! - закрычаў Воўк i апусцiўся на каленi перад Жывiнбудам.
|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|