Навь-Явь-Правь (на белорусском языке) :: Черопко Витовт
Страница:
26 из 54
Воўк паспеў падставiць пад удар абцягнуты валовай шкурай шчытi тут жа ў адказ сам апусцiў меч на шчыт свайго працiўнiка.
Доўга секлiся памiж сабою яны. Рыкалi конi, хапалi адзiн аднаго зубамi. Немыя крыкi вырывалiся з глотак людзей, пот цурчэў па iх тварах. Перамога чакала таго, хто захавае болей сiл, хто выматае свайго ворага, каб нанесцi яму смяротны ўдар. Звiнелi мячы. Дзве рацi назiралi на гэты паядынак. I тая i другая чакала перамогi свайго вiцязя. Прыўзняўшыся ў страмёнах, Воўк узмахнуў мячом. Усю сваю злосць i адчай уклаў ён у гэты ўдар. Меч маланкай мiльгануў у паветры. Рус выкiнуў наперад шчыт. Пад ударам мяча драўляны шчыт разляцеўся. Адзiн з кавалкаў балюча стукнуў па галаве каня рускага воя. Ад болю жывёла не паслухалася паводдзяў, iрванулася наперад. I Воўк паспеў нанесцi другi ўдар на гэты раз па абцягнутым скурай драўляным шлеме руса. Вой адразу абмяк, выпусцiў з рукi меч. З-пад шлема тоненькiм струменьчыкам пацякла на твар кроў. Рус павалiўся грудзьмi на луку сядла.
Радасны клiч пракацiўся па шэрагах лiцьвiнскага войска. Воўк павярнуў свайго каня i паскакаў да сваiх.
* * *
I пачалася крывавая сеча. Тысячы людзей з баявымi крыкамi, выхапiўшы зброю, рынулiся насустрач адзiн аднаму. Зямля гудзела ад конскiх капытоў i тупату людскiх ног. Наперадзе рускага войска высокiя конi неслi на сваiх спiнах закутых у кальчугi вершнiкаў, доўгiя дзiды ў iх руках упiралiся ў лукi сёдлаў. Здавалася, адным ударам разаб'юць русы лiцьвiнаў, што скакалi насустрач iм на лясных конях.
|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|