Навь-Явь-Правь (на белорусском языке) :: Черопко Витовт
Страница:
27 из 54
Нямала лiцьвiнаў наляцела на вострыя дзiды русаў: выбiтыя з сёдлаў, падалi пад конскiя капыты. Пачалася малацьба на смяротным полi. Смерць касiла людскiя жыццi. Лiцьвiны не вытрымалi цiску русаў i павярнулi сваiх коней. Русы ўслед за ўцекачамi дасягнулi лiцьвiнскага стану. I тут са сховiшчаў, з-за дрэў, хмызняку выскачыла некалькi соцень пешых вояў. Рослыя, моцныя, апранутыя ў звярыныя шкуры, лiцьвiны малацiлi мачугамi i сякерамi ворага. Сцягвалi вершнiкаў з коней i дабiвалi на зямлi.
А на левым краi лiцьвiнскага войска князь Жывiнбуд чакаў часу весцi сваю дружыну ў бой. Ён сядзеў на канi, якога за вуздэчку трымаў грыдзi, i, прыжмурыўшы вочы, напружана назiраў, што адбывалася на полi сечы. Нiбыта гуляў са смерцю князь - вакол гудзелi стрэлы, а ён не зважаў на iх.
А калi павёў Жывiнбуд ваяроў у бой, дык не шкадаваў сябе - бiўся з ворагам у першым шэрагу. У запале не адчуваў стомы. Меч маланкай мiльгаў у яго руцэ. А побач змагалiся з ворагам яго сыны Вышак i Воўк. Колькi ўжо доўжыцца гэтая бiтва? Хвiлiна - як вечнасць. Рука стамiлася ад напружання, i за кожным разам цяжэў меч. Пот залiваў вочы. А вораг насядаў, i толькi роспач i злосць надавалi сiлы. Трэба было змагацца, i яны змагалiся.
* * *
З васьмю вершнiкамi вырваўся князь Жывiнбуд з сечы. Уцекачы гналi коней па глухiх лясных сцежках. I толькi калi конi стамлялiся i з разарваных цуглямi пыс падалi шматкi чырвонай пены, воi спынялiся на кароткi адпачынак. I зноў у шлях. На ноч спынiлiся ў лесе. Высокiя хваiны, здавалася, надзейна хавалi iх ад ворага.
Жывiнбуд сядзеў на сядле каля вогнiшча.
|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|