Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 3 из 54

I не скорымся перад русамi, каб не замучылi яны нас паборамi, як углiчаў.

- Так, так, - загулi ваяры, - не здрадзiм бацькоўскiм багам! - не слухалi, калi Завейка ў роспачы закрычаў: "Вiхор губiць высокiя дрэвы, але бяссiльны ён перад травой".

Выбралi яны вайну з русамi. Пры першых зорках прынеслi Перуну ў ахвяру белага быка. Калi вялi звера да пагорка, ваяры бiлi яго кiямi i радасна прыгаворвалi: "Вось табе наша ахвяра, божа Пяруне. Просiм цябе даць нам перамогу над ворагам!" Са свяцiлiшча спусцiўся ўнiз па дванаццацi прыступках жрэц - ахоўнiк вечнага агню. Доўгая бялюткая сарочка з шырокiмi рукавамi, упрыгожаная вялiкiмi срэбнымi гузiкамi i ўзорамi на аплеччы, цягнулася па зямлi. Рухаўся ён павольна i велiчна. Прыцiхлi воi. Жрэц накiнуў на шыю быку пятлю, i тут жа канцы вяровак ухапiлi князi. Нядоўга змагаўся той за сваё жыццё: задушаны пятлёй, ён аслабеў i павалiўся на пярэднiя ногi. На iмгненне прысутныя знерухомелi - на якi бок упадзе Перунова ахвяра. На левы, значыць, гневаецца бог грому. Бык упаў на правы бок. Падняў рукi да неба жрэц i ўсклiкнуў:

- Радуйцеся, лiцьвiны! Чакае вас прыхiльнасць багоў! А пасля, калi адсеклi быку галаву i ўздзелi яе на кiй за стодам Перуна, клялiся ваяры ў вернасцi сваiм багам. Падыходзiлi да Знiча, бралi з яго рук турыны рог, напоўнены малаком i цёплай крывёю быка, пiлi па глытку, вярталi рог назад жрацу i па прыступках падымалiся да стода Перуна.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]