Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 4 из 54

Тут апускалi яны руку ў чару з бычынай крывёю, мазалi ёю твар i, паклаўшы зброю перад стодам бога грому, клялiся:

- Уладар мой, хай не станецца дапамогi ад цябе, хайне абаранюся шчытом сваiм, хай пасечаны буду мячом сваiм, хай загiну ад стрэл i ад iншай зброi сваёй, хай буду рабом увесь будучы век, калi пераступлю праз праўду сваю.

* * *

Падымалi чары i рогi з медавiнай на трэбiшчы, мо апошнi раз у жыццi. Хто ведае, як здзейснiцца над чалавекам воля багоў. Можа, прынясуць з сечы дадому на шчытах, а можа, i вып'е хмельную чару за перамогу над ворагам i на трызне па сябрах.

Сядзелi перад вогнiшчамi, пiлi медавiну. Князёвы отракi падносiлi кожнаму смажанае на вогнiшчы мяса ахвярнага быка. З'елi яго. Отракi тут жа паднеслi розную ядзь: мяса, рыбу, пiрагi, сыры, тварог i пра пiтво, не забывалiся, падлiвалi ў чары i рогi медавiну, пiва i квас.

Ударылi па звончатых струнах гусляры, i загучала песня.

У кроў ахвярнай жывёлы памачылi вестуны стрэлы i, узяўшы па патухлым вугольчыку, панеслi трывожную вестку па Лiтве. "Пагоня!"

* * *

Ранiшняе святло прагнала начную цемру i прадвяшчала ўсход велiчнага i дабрадайнага сонца, якое асвецiць зямлю.

Волак, якога празвалi Ваўком, ляжаў на мядзведжай шкуры, што ўсцiлала ложа, i паглядаў у кут, дзе на палiцы стаяў невысокi драўляны стол барадатага дзеда-хатнiка. На двары, нiбыта плакала немаўля, тужлiва вуркацеў голуб. Гэтай вясной у галiнах клёна, што рос побач з князёвымi харомамi, звiлi гняздо галубы, i з акенца ложнiцы княжыч пазiраў на птушак. Ён звыкся да гэтай галубiнай сям'i - белай галубкi i белага з сiнiмi пёрамi голуба, звыкся да iх вуркацення, шумнага трапцення птушыных крылаў.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]