Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 37 из 54



А ў нябёсы падымаўсядым. Агонь усё больш ахоплiваў жэглiшча. Успыхнула, падпаленая адразу ў некалькiх месцах, вогненная крада - адгарадзiла агнём жывых ад нябожчыкаў. Вакол крады скакалi на конях воi, размахвалi ў паветры мячамi i сякерамi, стралялi з лукаў - праганялi злых духаў, каб не схапiлi яны душы тых, хто адправiўся ў вырай, i не зацягнулi iх у пекла.

- Гэй, гець-ць, уцякайце, пекальнiкi! - крычалi ваяры.

Вось i застаўся ён без бацькi. Не хочацца i вяртацца ў апусцелы бацькоўскi дом. Воўк глядзеў на вогненную сцяну крады, на густы дым, што падымаўся з жэглiшча ў неба, i адчуваў сябе разбiтым. Думкi пра заўтрашнi дзень пужалi яго. Добра хоць на iмгненне забыцца пра ўсе клопаты, пра сваю бяду, каб адпачыць i сабрацца з сiламi. Як падарунак долi ўспрыняў ён прыезд Бажэны. Не ласкi яе прагнуў, а спачування, нават шкадобы да яго - яна дапамагла б яму перажыць гэтыя першыя днi, калi так балюча адчуваюцца адзiнота i пустата пакiнутага бацькам роднага дома.

Радасныя крыкi раздалiся сярод людзей. Падзьмуў вецер - закалыхалася, успыхнула ярчэй полымя. Значыць, водца душ Наваць прыляцеў сюды, каб суправаджаць душы ў iх новы дом. Шчаслiвай iм дарогi. Хоць такой маленькай радасцю людзi прагналi ад сябе змрочны дух смерцi. Жываносная сiла жыцця прабiвалася ў iх душах праз жалобу i смутак.

|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]