Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 40 из 54

А моладзь жыла ў прадчуваннi кахання. I людзi радавалiся кожнай праяве вясны, кожнаму яе сонечнаму дню, крыгаходу, першай зелянiне. Яна надышла. Сонца ўжо прыпякала па-летняму. I пад яго промнямi лёталi над кветкамi матылькi, гудзелi чмялi. А наваколле звiнела ад птушыных галасоў. Зелянiна дрэў i палеткаў радавала вочы падарожных. I не такiмi ўжо змрочнымi здавалiся старыя засохлыя вербы i дубы, што сустракалiся на шляху. Завейка ехаў разам з дачкою ў Новы град. Немалады быў Завейка. I хоць яму на страстным тыднi пяты дзесятак стукнуў, але не лiчыў ён сябе састарэлым. Ну i што з таго, што сiвiзна асыпала яго валасы i чорную бараду. Ну i што з таго, што зморшчыны запалi на яго твары. Ды толькi ў маладога рэдка сустрэнеш такую радасную ўсмешку, як у Завейкi. Такiя вясёлыя вочы, як у яго. Князь адчуваў сябе шчаслiвым. I з пяшчотаю i любоўю паглядаў ён на дачку. Уперадзе на белым канi ехала яна. I хацелася князю пад'ехаць да сваёй донькi, мовiць ёй ласкавае слова, прытулiць яе да сябе, каб адчуць святло дарагога яму цела, пагладзiць яе, зазiрнуць у вялiкiя вочы. Родная яго крывiначка. Як падобна на мацi. I нiбыта тая нiтка, што так упарта намотвала на верацяно яго гады, рушыла мiнулае i ён вярнуўся ў юнацтва. Ён зноў адчуў сябе маладым, а побач з iм яго каханая Багдана. I ўсё жыццё наперадзе, i, здаецца, пройдзе яно ў днях кахання. А жыццё рыхтавала яму страты.

Бажэна была ў яго малодшай, а першых яму нарадзiла Багдана сыноў Лiтавора i Лелюша. I абодва яны склалi галовы ў сечах.

|< Пред. 38 39 40 41 42 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]