Навь-Явь-Правь (на белорусском языке) :: Черопко Витовт
Страница:
41 из 54
Старэйшы Лiтавор загiнуў на яiго вачах, пяць гадоў назад, у набегу на Русь. Дваццаты раз сустракаў вясну Лiтавор, i гэта была яго першая i апошняя сеча. Дзiдай русiн ударыў Лiтавору ў грудзi. I апусцiў сын галаву на конскую шыю. Стралой iмчаўся да сына князь. Крышыў мячом русаў, прабiраўся да Лiтавора. Вось ён. Беражлiва зняў з каня абамлелае цела сына. Лiтавор! Крывавая пена выступiла ў сына на вуснах. На руках у бацькi апошнi раз i ўздыхнуў.
Лелюш загiнуў васемнаццацiгадовым, калi два гады таму варагi на ладдзях спусцiлiся па Нёмане i пачалi рабаваць лiцьвiнскiя сёлы. Сам жа ўзяў Лелюша з сабой. А пасля сечы знайшоў яго са стралой у грудзях. Смерць сыноў падкасiла Багдану. За нейкi год згарэла яна, як свечка, i адправiлася за iмi ўслед у вырай. А, ён перанёс страту.
Бажэна. I не можа ён уявiць сабе, што аднойчы не сустрэне яго дома дачка, не выбежыць да яго на ганак, не абдыме за шыю, не пацалуе. Ды толькi iдзе час, i трэба аддаваць дачку ў чужую сям'ю замуж. Жыцця не пераробiш - будзе на старасцi няньчыць унукаў. Усё ж не адзiн-адзiнёшаны застанецца.
Цёмная хмара наплыла на сонца, i нiбыта цень упаў на зямлю. Зашамацеў у вершалiнах вецер. З нябёсаў пранiзлiва закрычаў каршук. Да горада яшчэ было далекавата.
I раптам на дарогу выскачылi апранутыя ў звярыныя шкуры, узброеныя мачугамi i дзiдамi людзi. З баявымi крыкамi яны акружылi падарожнiкаў. Трэба ратавацца. Завейка выхапiў з похваў меч.
Не - гэта не сон, але i паверыць, што гэта праўда, Бажэна не хацела.
|< Пред. 39 40 41 42 43 След. >|