Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 53 из 54

- Татанька!

Ён абдымаў яе, жывую, здаровую. Яна зноў з iм. I тут убачыў, як увайшоў у пакой Вышак. Без палахлiвасцi, упэўнена, як у свой дом. I паменшала радасць князя. Зразумеў - каханне штурхнула Вышака да яго дачкi.

- Вышак выратаваў мяне, толькi яго разую.

Цяжка ўздыхнуў Завейка i адказаў:

- Няволiць цябе не буду.

* * *

А праз колькi дзён з Новага града выступiла дружына. Грукацеў пад нагамi ваяроў i конскiмi капытамi перакiдны мост. Нi адзiн з вояў не ведаў, куды iх вядзе Завейка. Наперадзе ехаў Вышак - ён павiнен быў паказаць дарогу да цвержы Воўка. Угаварыў яго Завейка.

- Ты iзгой. Твой брат ваюе з русамi. I як паставiцца да цябе князь Яраслаў! Ты павiнен паказаць, дзе хаваецца твой брат. Калi ты адмовiшся, цябе i сiлай прымусяць паказаць дарогу. Гэта не здрада. Ты дапаможаш спынiць непатрэбную вайну ў Лiтве. Мы разбiты русамi, i трэба прызнаць iх уладу. Кожны новы дзень гэтай непатрэбнай вайны прыносiць смерць. А Воўк... ён сам выбера сваю долю: цi прыме клятву Яраславу, цi трапiць у паруб. Ты ж будзеш уладаром бацькоўскiх земляў. - Яшчэ казаў Завейка, а Вышак ужо ведаў, што згодзiцца на яго прапанову. Нiчога яму не застаецца, як згадзiцца.

- Пераступаю сваю праўду.

Як не хацеў таго, але адолелi яго ўспамiны. Нагадаў ён брата. З Воўкам нiколi не быў ён блiзкi. Нейкая адчужанасць лягла памiж iмi. Мабыць, ад таго, што Воўк старэйшы за яго i жыў iншым, чым ён. Нiколi слоў лагодных мiж сабою не мовiлi. I ўсё роўна не мог Вышак уявiць, што нiколi адкрыта не зiрне брату ў вочы.

|< Пред. 50 51 52 53 54 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]